26 лістапада ў бібліятэцы ўстановы адукацыі да юбілея, прысвечанага 90-годдзю нашага земляка, пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, аформлены стэнд, падрыхтавана кніжная выстава твораў мастака. У 11 класе прайшла літаратурная гасцёўня, на якой адбылося абмеркаванне навучэнцамі літаратурнай спадчыны пісьменніка-земляка "Быў. Ёсць. Буду!" У ходзе мерапрыемства кожны мог паказаць сваё веданне спадчыны вялікага пісьменніка. Вучні агучылі цікавыя ўрыўкі з твораў юбіляра, разам з бібліятэкарам абмеркавалі самыя запамінальныя моманты з твораў аўтара, здзейснілі віртуальнае падарожжа па месцах, якія захоўваюць памяць пра жыццё і творчасць пісьменніка.
Комментариев нет:
Отправить комментарий